
Віцебская абласная бібліятэка стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі
- Details
- Створана 11.02.2022 11:00
10 лютага ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася выніковая рэспубліканская калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У рамках калегіі былі ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі.
Пераможцам у намінацыі «Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект патрыятычнай тэматыкі» стаў праект Віцебскай абласной бібліятэкі «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944».
Дыплом пераможцы дырэктару Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяне Адамян уручыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.
Мультымедыйны праект падрыхтаваны на аснове дакументальных крыніц з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна і ўключае інфармацыю з энцыклапедычных і даведачных выданняў, архіўныя, картаграфічныя дакументы, апублікаваныя раней у перыядычным друку артыкулы пра герояў Вялікай Перамогі.


































