
Відэапрэзентацыя «Легенды беларускай міліцыі»
- Details
- Створана 03.03.2022 13:17
4 сакавіка асабовы склад Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь адзначае сваё прафесійнае свята – Дзень міліцыі, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.
У Год гістарычнай памяці публічны цэнтр прававой інфармацыі падрыхтаваў відэапрэзентацыю аб выдатных беларускіх міліцыянерах, якія шмат зрабілі для сваёй краіны не толькі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і ў мірны час.


































