
Відэаагляд «Нам мир завещано беречь»
- Details
- Створана 25.03.2022 10:31
Віцебская абласная бібліятэка сумесна з Віцебскім абласным саветам Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў прапануе вашай увазе відэаагляд творчых работ удзельнікаў-прызёраў адборачнага абласнога этапа конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мир завещано беречь».
Конкурс праводзіцца па ініцыятыве Рэспубліканскага савета БГАВ і прымеркаваны да 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У відэааглядзе прадстаўлены работы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, аб'яднанняў па інтарэсах, мастацкіх школ горада Віцебска і Віцебскай вобласці.


































