
Дабрачынная акцыя «Кніга – лякарства для душы»
- Details
- Створана 06.04.2022 08:48
Са студзеня па люты 2022 года ў рамках мэтавай дабрачыннай праграмы «Міласэрнасць» супрацоўнікі аддзела абанемента праводзілі акцыю «Кніга – лякарства для душы».
5 красавіка сабраныя падчас акцыі кнігі, а таксама ілюстрацыйныя, навукова-папулярныя і літаратурна-мастацкія часопісы былі перададзены ў дар бібліятэкам «ЛПП № 4» і «ЛПП № 9» УДВП МУС па Віцебскай вобласці.
Выказваем шчырую ўдзячнасць нашым наведвальнікам за актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі.


































