
Выстава "Карпатлівая праца над словам : мова твораў Купалы"
Увазе наведвальнікаў сайта і карыстальнікаў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібляграфіі прадстаўляе чацвёртую выставу з цыкла "І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы...", прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння волата беларускай літаратуры, народнага песняра Янкі Купалы. Экспазіцыя будзе дзейнічаць з 2 красавіка па 2 мая пад назвай "Карпатлівая праца над словам : мова твораў Купалы".


































