
«Не дары сваё жыццё цыгарэце»
- Details
- Створана 08.04.2022 10:55
7 красавіка, у Сусветны дзень здароўя і ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» у бібліятэцы прайшла гадзіна давернай размовы са святаром.
Падчас мерапрыемства старшыня Віцебскага епархіяльнага брацтва «Цвярозасць» іерэй Віталь Вінакураў і вучні 6–7 класаў сярэдняй школы № 4 разважалі аб прычынах узнікнення згубнай звычкі, аб грахоўнай прыродзе нікацінавай залежнасці.
Дыялог са святаром дапамог падлеткам усвядоміць перавагі адмовы ад курэння і карысці здаровага ладу жыцця.


































