
Актуальная размова «Мы і прырода»
- Details
- Створана 19.04.2022 11:31
18 красавіка ў публічным цэнтры прававой інфармацыі для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» адбылася актуальная размова «Мы і прырода».
Спецыяліст Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Цароў пагутарыў з дзецьмі на тэму беражлівых адносін да прыроды. Веды, атрыманыя дзецьмі, будуць спрыяць станаўленню актыўнай грамадзянскай пазіцыі па абароне навакольнага асяроддзя і фарміраванню экалагічнай правасвядомасці.
Супрацоўнікі публічнага цэнтра прававой інфармацыі правялі з дзецьмі тэматычную віктарыну і паказалі пазнавальныя відэаролікі.


































