
Анатаваны каталог інтэрнэт-спасылак «Пазнай Беларусь: турыстычны даведнік»
- Details
- Створана 22.04.2022 15:38
Край блакітных азёр, рэліктавых лясоў, унікальных запаведнікаў, цудоўных замкаў, казачных палацаў, дагледжаных сядзіб, велічных храмаў, шыкоўных музейных комплексаў...
Прыгожая, услаўленая паэтамі зямля з багатай гісторыяй, самабытнай культурай і непаўторнай прыродай. Усё гэта нам дасталася ў спадчыну ад продкаў і з'яўляецца нашым нацыянальным багаццем.
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі вебліяграфічнае выданные «Пазнай Беларусь: турыстычны даведнік». Каталог змяшчае падборку спасылак на інтэрнэт-рэсурсы і ўяўляе сабой сістэматызаваны анатаваны пералік адрасоў інтэрнэт-сайтаў адкрытага доступу. Ён не ахоплівае ўсіх рэсурсаў інтэрнэту па дадзенай тэме, якія існуюць на сённяшні дзень, а толькі дае магчымасць зарыентавацца ў віртуальнай прасторы, аблегчыць пошук патрэбнай інфармацыі пра падарожжы па Беларусі шырокай аўдыторыі інтэрнэт-карыстальнікаў.


































