
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі
- Details
- Створана 02.04.2012 08:42
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі прайшоў у аддзеле дзіцячай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна ў канцы сакавіка.
У гэтым годзе Тыдзень пачаўся з дабрачыннай акцыі “Добрая кніга – замест горкай пілюлі” ў Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы. У самой жа бібліятэцы была праведзена экскурсія “Знаёмцеся: бібліятэка” для вучняў дапаможнай школы №
На працягу тыдня ў школах горада адбылося літаратурнае знаёмства каля кніжнай выставы «Как у наших у ворот чудо-дерево растет», прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння К. І. Чукоўскага, і літаратурнае гульнёва-забаўляльнае падарожжа па старонках часопіса “Вясёлка” (да 55-гадовага юбілею часопіса).
Завяршыўся Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі святам “Разам з кнігай мы расцём” у Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі, да якога супрацоўнікі аддзела дзіцячай літаратуры падрыхтавалі разгорнутую кніжную выставу (150 кніг і часопісаў для дзяцей).














































