
Відэапрэзентацыя «Выстава адной кнігі – «Фаўст»
- Details
- Створана 07.06.2022 11:00
«Фаўст» – адзін з найвялікіх твораў сусветнай літаратуры, над якім Ёган Вольфганг Гётэ працаваў на працягу 60 гадоў свайго жыцця. Аснову сюжэта складае легенда пра мага і чарнакніжніка Ёгана Георга Фаўста, які жыў у пачатку 16 стагоддзя ў Германіі.
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі відэапрэзентацыю «Выстава адной кнігі – «Фаўст», у якой пададзена інфармацыя пра рэдкае выданне «Фаўста» Гётэ з фонду Віцебскай абласной бібліятэкі.


































