
Псіхалагічны праект для жанчын «Я за себя в ответе»
- Details
- Створана 07.06.2022 13:00
У лютым наша бібліятэка запрасіла ўсіх, хто жадае набыць разнапланавыя навыкі і ўменні для павышэння якасці жыцця, узяць удзел у псіхалагічным праекце для жанчын «Я за себя в ответе».
У рамках праекта Анжаліка Дзіканава, псіхолаг Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, правяла 12 узаемазвязаных трэнінгаў, якія дапамаглі ў пошуку шляхоў да адчування ўласнай каштоўнасці, упэўненасці і кахання.
Многія з прысутных змаглі знайсці унутраны спакой і раскрыць сваю жаночую сілу, якая дапамагае фармаваць падзеі свайго жыцця, гарманізаваць адносіны з навакольным светам і ў сям'і, самарэгуляваць псіхічны стан.
Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі ўдзельнікаў трэнінгу з літаратурай па псіхалогіі.


































