
Гістарычны калейдаскоп «Гроза двенадцатого года»
- Details
- Створана 10.06.2022 10:13
9 чэрвеня супрацоўнікі агульнай чытальнай залы для выхаванцаў летняга школьнага лагера сярэдняй школы № 28 правялі гістарычны калейдаскоп «Гроза двенадцатого года».
Разгадваючы філворды, адказваючы на пытанні віктарыны і рашаючы галаваломкі, рабяты пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі вайны 1812 года, якія маюць непасрэднае дачыненне да нашай віцебскай зямлі.
Вайна і ўсе яе баявыя дзеянні даўно сталі гісторыяй, але не памяншаецца цікавасць да падзей слаўнай эпохі.
2022 год, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам гістарычнай памяці, даў старт стварэнню новага інфармацыйнага рэсурсу бібліятэкі «Витебщина в войне 1812 года».
Падчас мерапрыемства Таццяна Патоцкая правяла прэзентацыю новага інфармацыйнага рэсурсу, які будзе цікавы ўсім, хто захапляецца гісторыяй Віцебшчыны.


































