
«Памятаць, каб жыць»
- Details
- Створана 21.06.2022 12:02
16 чэрвеня, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, ва Установе ЛПП № 4 УДВП МУС па Віцебскай вобласці супрацоўнікі бібліятэкі правялі тэматычную вечарыну «Памятаць, каб жыць».
У ходзе мерапрыемства былі прыведзены бясспрэчныя факты злачынстваў нацыстаў супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі горада Віцебска і Віцебскай вобласці, дэманстраваліся архіўныя фотаматэрыялы, якія сведчаць аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў: масавых расстрэлах, карных акцыях, згоне грамадзян на працу ў Германію.


































