
Анатаваны бібліяграфічны спіс «Банкаўскае права Рэспублікі Беларусь»
- Details
- Створана 27.06.2022 14:31
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў анатаваны бібліяграфічны спіс «Банкаўскае права Рэспублікі Беларусь».
Банкаўская сістэма – адна з важных складаючых фінансава-крэдытнай сістэмы дзяржавы, якая аказвае велізарнае ўздзеянне на жыццядзейнасць грамадства і дзяржавы ў цэлым.
У бібліяграфічным спісе адлюстраваны нарматыўныя прававыя акты, кніжныя выданні, артыкулы з перыядычных выданняў па пытаннях банкаўскай сістэмы, заканадаўства, якое рэгламентуе банкаўскую дзейнасць, практыкі ажыццяўлення банкаўскіх аперацый і інш.
Бібліяграфічны спіс адрасуецца студэнтам, аспірантам і выкладчыкам навучальных устаноў юрыдычнага профілю. Будзе карысны юрыстам, кіраўнікам і галоўным бухгалтарам арганізацый, супрацоўнікам банкаў.


































