
Адкрыццё фотавыставы Кацярыны Шчаснай «Прырода – свет маёй душы»
- Details
- Створана 05.07.2022 12:02
4 ліпеня адкрылася выстава аматарскіх фатаграфій Кацярыны Шчаснай (г. Орша) «Прырода – свет маёй душы».
На выставе прадстаўлены 26 фотаработ, напоўненых бясконцай любоўю да малой радзімы. Вячэрнія туманы над ракой, ранішнія росы ў лагчынах, блакітная роўнядзь азёр і залатыя хвалі пшаніцы – усё гэта з трапятаннем адлюстравана ў фотаработах Кацярыны Шчаснай.
Выстава адкрыта да 31 ліпеня.


































