
Віртуальная кніжная выстава «Культурная спадчына Беларусі»
- Details
- Створана 11.07.2022 12:58
Супрацоўнікі элетроннай чытальнай залы падрыхтавалі віртуальную выставу серыі кніг «Культурная спадчына Беларусі».
Выстава прысвечана выдатным з'явам і дзеячам нацыянальнай культуры і мастацтва нашай краіны, галоўная задача якіх – распавесці шырокаму колу чытачоў пра багатую культуру і традыцыі беларускага народа.
Усе кнігі серыі выйшлі ў свет з унікальнымі тэкставымі раздзеламі на беларускай, рускай і англійскай мовах, дапоўненыя маляўнічымі фотаздымкамі, архіўнымі дакументамі і картамі.


































