
Выстава ўдзельнікаў рэгіянальнага этапа конкурсу «Мир в душе – мир в стране!»
- Details
- Створана 13.07.2022 08:24
12 ліпеня ў бібліятэцы адкрылася выстава ўдзельнікаў рэгіянальнага этапа рэспубліканскага конкурсу «Мир в душе – мир в стране!» у рамках творчага праекта «Счастье жить в мирной стране!».
На выставе прадстаўлена 56 работ, выкананых у розных тэхніках на тэму «Христианские храмы – жемчужины белорусской земли».
Арганізатарам конкурсу выступіла грамадскае аб'яднанне «Беларускі фонд міру» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Канкурсанты – навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ад 12 да 17 гадоў. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі ГА «Беларускі фонд міру», прадстаўнікі сістэмы адукацыі, Беларускай Праваслаўнай Царквы, мастакі, педагогі, журналісты, грамадскія дзеячы.


































