
Тэматычны вечар «В единстве – сила белорусского народа»
- Details
- Створана 09.09.2022 12:13
8 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыўся тэматычны вечар «В единстве – сила белорусского народа», прысвечаны Дню народнага адзінства.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігіі і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Ірына Сафейчанка, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Наталля Невушава, старшыні грамадскіх арганізацый і палітычных партый, члены іх арганізацый, навучэнцы і студэнцкая моладзь.
Пра новае дзяржаўнае свята, Дзень народнага адзінства, расказалі вядучыя вечара – старшыня Віцебскага абласнога Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валяр'ян Мацкевіч і загадчык аддзела краязнаўства бібліятэкі Ларыса Рагачова.
З дакладам «О Рижском мирном договоре 1921 г. и его последствиях» выступіў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Ветэраны паветрана-дэсантных войск і сіл спецыяльных аперацый» Вячаслаў Белавус. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Дзядзінкін расказаў пра вызваленне Заходняй Беларусі ад польскага прыгнёту ў 1939 годзе. Выступленне першага сакратара Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Уладзіміра Бабічава было прысвечана ўкладу моладзі ў адзінства беларускага народа.
Супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі ўвазе ўдзельнікаў мерапрыемства выставу-прагляд «Вытокі беларускай духоўнасці».


































