
Лекцыя Аляксандра Іванова «Густаў Малер. Сімфонія № 1»
- Details
- Створана 02.11.2022 12:16
31 кастрычніка ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Густаў Малер. Сімфонія № 1».
Сімфоніі прынеслі аўстрыйскаму кампазітару сусветную славу і зрабілі яго адным з найвялікшых майстроў сучаснай музыкі. Густаў Малер казаў, што сачыніць сімфонію раўнасільна стварэнню сусвету са сваімі ўласнымі законамі, а выконваць яе трэба так, каб чалавек, які яе праслухаў, стаў іншым.
У Першай сімфоніі малады кампазітар задаецца пытаннямі пра сутнасць быцця, сэнс жыцця. Ён назваў сімфонію «Тытан» – па рамане свайго любімага пісьменніка Жана Поля, чым хацеў падкрэсліць духоўную сувязь свайго героя з героем пісьменніка. Сусветная прэм'ера твора адбылася 20 лістапада 1889 года ў Будапешце.


































