
Спецыяльнае памятнае гашэнне, прысвечанае выпуску ў абарачэнне паштовага праекта «1030-годдзе Праваслаўя на беларускіх землях»
- Details
- Створана 23.09.2022 11:43
22 верасня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне новы паштовы блок «1030-годдзе Праваслаўя на беларускіх землях».
У гэты дзень у гарадах 15 епархій адначасова прайшлі ўрачыстыя гашэнні гэтага паштовага блока на спецыяльным канверце.
У Віцебску ўрачыстая цырымонія афіцыйнага гашэння паштовай маркі адбылася ў нашай бібліятэцы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Падгурскі, дырэктар Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта» Сяргей Максак і першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў.
Супрацоўнікамі бібліятэкі да гэтага ўрачыстага мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Вытокі беларускай духоўнасці».


































