
«Без тэрміну даўнасці»
- Details
- Створана 21.10.2022 10:28
20 кастрычніка у рамках праекта «Суразмоўца» ў бібліятэцы прайшоў урок мужнасці «Без тэрміну даўнасці».
Вучні 7-х класаў сярэдняй школы № 6 г. Віцебска імя А. Я. Белахвосцікава даведаліся пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на часова акупаванай тэрыторыі горада Віцебска і Віцебскай вобласці, пра гераізм нашых суайчыннікаў, якія змагаліся за незалежнасць сваёй краіны.


































