
Прэзентацыя кнігі Аркадзя Падліпскага «Вера Хоружая в оккупированном Витебске»
- Details
- Створана 24.10.2022 08:49
20 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Аркадзя Падліпскага «Вера Хоружая в оккупированном Витебске». Гэта другая кніга аўтара пра Героя Савецкага Саюза Веру Захараўну Харужую.
Аркадзь Міхайлавіч вядзе перапіску з сям'ёй дачкі Веры Харужай і напярэдадні прэзентацыі атрымаў ліст-зварот да ўдзельнікаў мерапрыемства ад дачкі і ўнучкі Веры Харужай Ганны Шляпнікавай і Веры Чарамісінай. Ліст зачытала загадчык аддзела краязнаўства Ларыса Рагачова.
Аркадзь Падліпскі прысвяціў сваю кнігу памяці ўсіх удзельнікаў Віцебскага патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вера Харужая была накіравана ў Віцебск, каб узначаліць падполле, стварыць кіруючы цэнтр, скаардынаваць дзейнасць падпольных груп і падпольшчыкаў-адзіночак. У час прэзентацыі Аркадзь Міхайлавіч расказаў пра шлях групы Веры Харужай на акупаваную тэрыторыю, пра яе паплечнікаў, пра віцебскія дні адважнай падпольшчыцы.
Кніга, якая выклікала вялікую цікавасць прысутных, у хуткім часе папоўніць фонд бібліятэкі.


































