
Выстава жывапісных работ Людмілы Сінкевіч
- Details
- Створана 25.10.2022 09:15
24 кастрычніка адкрылася персанальная выстава жывапісных работ самадзейнага мастака Людмілы Сінкевіч.
Людміла працуе ў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна», з'яўляецца прадстаўніком Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» і ГА «БелТІ» па раёне.
Самастойна асвоіла тэхніку малявання алейнымі фарбамі, захапляецца вязаннем і пляценнем, майструе вырабы сваімі рукамі.
Выстава працягнецца да канца лістапада.


































