
Бенефіс Ларысы Тумінскай «Каб зноў душа заспявала»
- Details
- Створана 24.10.2022 14:21
У рамках праекта «Міласэрнасць» у бібліятэцы адбыўся бенефіс Ларысы Тумінскай «Каб зноў душа заспявала».
На вечарыне прагучалі песні Людмілы Селіванавай, Яфіма Сандлера, Галіны Мельнікавай, Антаніны Філенкі, Магдалены Куляшовай. Канцэртную праграму ўпрыгожылі выступленні прадстаўнікоў Чыгуначнага ТЦСАН г. Віцебска, тэатральнай групы «Люстэрка» і калектыву «Залаты ўзрост» пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка Святланы Левінай.
Вечар падарыў усім радасць сустрэчы, добры настрой, зарад бадзёрасці і аптымізму.


































