
Гадзіна інфармацыі «Бяспека – гэта важна!»
- Details
- Створана 28.10.2022 12:30
27 кастрычніка адбылося пасяджэнне клуба «Правазнайка» з удзелам інспектара Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях МНС РБ Маргарыты Стрыжань.
У гульнявой форме дзецям расказалі аб асноўных прычынах узнікнення надзвычайных сітуацый і правілах пажарнай бяспекі.
Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарынах і ў конкурсах.
У канцы мерапрыемства ўдзельнікі клуба атрымалі памяткі ад МНС.


































