
Гадзіна інфармавання «Кібербяспека»
- Details
- Створана 02.11.2022 14:27
2 лістапада ў бібліятэцы прайшла гадзіна інфармавання па пытанню кібербяспекі.
Старэйшы оперупаўнаважаны ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі УУС Віцебскага аблвыканкама Ганна Галінская распавяла пра злачынствы ў сетцы Інтэрнэт і пра тое, як не стаць ахвярай махляроў.
Вялікая ўвага была нададзена такім відам махлярства, як вішынг і фішынг. Асаблівую ўвагу Ганна Анатольеўна звярнула на злачынствы, звязаныя з крадзяжом сродкаў з рахункаў трымальнікаў пластыкавых карт, а таксама расказала аб правілах бяспечнага карыстання месэнджарамі, сацыяльнымі сеткамі, гандлёвымі анлайн-пляцоўкамі, і адказала на пытанні прысутных.


































