
Лекцыя Аляксандра Іванова «Пра што нам распавядае музыка»
- Details
- Створана 30.11.2022 08:15
28 лістапада ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Пра што нам распавядае музыка», прысвечаная творчасці Іагана Себасцьяна Баха, Пятра Ільіча Чайкоўскага, Мадэста Пятровіча Мусаргскага, Фрэдэрыка Шапэна і Франца Шуберта.
Слухачы даведаліся пра гісторыю стварэння аднаго з найбольш высокіх дасягненняў у свеце музыкі – «Добра тэмпераванага клавіра» І. С. Баха. У час мерапрыемства былі выкананы выбраныя творы вялікіх кампазітараў.


































