
Відэапрэзентацыя «Стварыўшыя цуд»
- Details
- Створана 02.12.2022 13:34
3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў, які павінен нагадаць людзям пра цяжкасці, з якімі кожны дзень сутыкаюцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Сляпы чалавек можа стаць выдатным паэтам, глухі – знакамітым мастаком, а слепаглухі – кандыдатам навук, як Вольга Іванаўна Скараходава, або пісьменніцай і палітычнай актывісткай, як Хелен Келер.
Свет слепаглухіх людзей не такі цёмны і ціхі, як можна падумаць. Гэта свет, які адчуваецца пальцамі, які распадаецца на мільёны пахаў і адчуванняў. Гэта паўнавартасны – проста асаблівы – свет.
Аддзел перыядычных выданняў прапануе вашай увазе відэаролік «Стварыўшыя цуд» па кнігах Хелен Келер «Гісторыя майго жыцця» і Вольгі Скараходавай «Як я ўспрымаю, уяўляю і разумею навакольны свет».


































