
Відэапрэзентацыя «Кнігі-лаўрэаты: Нобелеўская прэмія па літаратуры»
- Details
- Створана 08.12.2022 16:16
Нобелеўская прэмія па літаратуры – самая прэстыжная літаратурная ўзнагарода, якая штогод прысуджаецца Нобелеўскім камітэтам у Стакгольме 10 снежня. Гэта адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных Альфрэдам Нобелем у яго завяшчанні, напісаным 27 лістапада 1895 года ў Парыжы.
Рашэнне аб прысваенні Нобелеўскай прэміі па літаратуры прымаюць члены Шведскай Акадэміі. Як правіла, раней Нобелеўская літаратурная прэмія прысуджалася вядомым пісьменнікам за творы «ідэалістычнай скіраванасці», аднак у апошнія гады Шведская акадэмія стала надаваць увагу малазнаёмым аўтарам з краін усяго свету, каб зрабіць прэмію як мага больш універсальнай.
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі відэапрэзентацыю «Кнігі-лаўрэаты: Нобелеўская прэмія па літаратуры», якая расказвае пра лаўрэатаў Нобелеўскай літаратурнай прэміі за апошнія 5 гадоў.


































