
Выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Цяпло душы і рук тварэнне»
- Details
- Створана 09.12.2022 09:35
8 снежня ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў штогадовай выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці людзей з інваліднасцю па зроку «Цяпло душы і рук тварэнне».
На выставе былі прадстаўлены творы, выкананыя ў розных тэхніках – гэта жывапіс, мастацкая і традыцыйная вышыўка, тэкстыль, пляценне з розных матэрыялаў, вязанне, квілінг, бісерапляценне.
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» Канстанцін Ламчаноўскі і яго намеснік Наталля Аўгусціновіч падвялі вынікі выставы, якая дзейнічала ў бібліятэцы з 17 кастрычніка, уручылі ўдзельнікам дыпломы і памятныя прызы.
Псіхолаг «ВОЦГЭіГЗ» Анжаліка Дзіканава выступіла з кароткай гутаркай «Аптымізм, які супраць жыццёвых цяжкасцей».
Прагучалі песні і вершы ў выкананні Людмілы Селіванавай і Ларысы Тумінскай.
Людзі з інваліднасцю па зроку – гэта людзі, якія знайшлі ў сабе сілы жыць, працаваць, тварыць і быць крыніцай аптымізму для іншых.


































