
Анатаваны бібліяграфічны спіс «Прававое рэгуляванне гаспадарчай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»
- Details
- Створана 20.12.2022 15:38
У сучасных умовах новага падыходу да гаспадарчай (камерцыйнай) дзейнасці грамадзян і арганізацый немалаважную ролю адыгрывае прававы аспект рэгулявання камерцыйных адносін, якія ўзнікаюць у сувязі з рэалізацыяй тавараў, выкананнем работ, аказаннем паслуг суб'ектамі гаспадарчай дзейнасці.
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў анатаваны бібліяграфічны спіс «Прававое рэгуляванне гаспадарчай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». У спісе прадстаўлены нарматыўна-прававыя акты Рэспублікі Беларусь, кніжныя выданні і артыкулы з перыядычных выданняў.
Бібліяграфічны спіс адрасаваны студэнтам юрыдычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў, выкладчыкам ВНУ, а таксама тым, хто цікавіцца пытаннямі гаспадарча-прававых адносін.


































