
Падвядзенне вынікаў конкурсу адвент-календароў
- Details
- Створана 22.12.2022 15:21
20 снежня ў бібліятэцы былі падведзены вынікі конкурсу адвент-календароў, які праходзіў у рамках праекта «Экарацыянальнасць».
На конкурс паступіла 26 работ ад нашых наведвальнікаў самых розных узроставых катэгорый. Былі адзначаны работы Паліны Радуты, Паліны Пальвінскай, Вольгі Камалетдзінавай, Ангеліны Ядройцавай сумесна з Ульянай Вайсковіч.
Два спецыяльныя прызавыя месцы былі аддадзены Ксеніі Чудаковай і Канстанціну Студневу. Удзельнікам уручылі спецыяльныя дыпломы арганізатараў і падарункі.
Пераможцамі конкурсу сталі наступныя работы:
III месца – Юлія Залатая,
II месца – Паліна Рыбакова,
I месца – Надзея Куксевіч.
Віншуем пераможцаў!


































