
Выстава-прагляд новых паступленняў «Галерэя навінак»
- Details
- Створана 10.01.2023 13:06
З 8 студзеня ў фае бібліятэкі праходзіць выстава-прагляд новых паступленняў аддзела абанемента «Галерэя навінак».
Увазе чытачоў прадстаўлены больш за 600 кніг рознай тэматыкі: сучасная руская і замежная мастацкая проза, спецыяльная літаратура па гісторыі, псіхалогіі, медыцыне, кнігі серыі «ЖЗЛ».
Наведвальнікі маюць магчымасць забраніраваць выданні, якія спадабаліся.


































