
Маральная лекцыя «Сэнс жыцця чалавека»
- Details
- Створана 19.01.2023 09:26
17 студзеня ў бібліятэцы для дзевяцікласнікаў сярэдняй школы № 11 г. Віцебска прайшла лекцыя «Сэнс жыцця чалавека», якую правяла псіхолаг Дабрачыннага Фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» Вераніка Пруднікава. Мерапрыемства адбылося ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай».
Цэласнае ўяўленне аб сваім жыццёвым шляху асабліва важна ў падлеткавым узросце. Падчас мерапрыемства псіхолаг патлумачыла школьнікам, што менавіта зараз важна выбраць правільныя арыенціры, якія дапамогуць не страціць сэнс жыцця. А прыклады з жыцця Віктара Франкла, св. Лукі (Война-Ясянецкага), Аляксандра Купрына і інш. сталі доказам правільна абранага жыццёвага шляху.


































