
Бібліятэчны чэлендж «Слаўлю цябе, сінявокая Віцебшчына»
- Details
- Створана 20.01.2023 15:32
20 студзеня ў рамках бібліятэчнага інфармацыйнага чэленджа «Слаўлю цябе, сінявокая Віцебшчына» ў бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна для старшакласнікаў, прысвечаная 85-годдзю Віцебскай вобласці.
Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі школьнікам пра гісторыю і культуру роднага краю, пра знакамітых землякоў і прыродныя багацці Віцебшчыны, правялі віктарыну і бібліяграфічны агляд выданняў, прадстаўленых на бібліятэчнай выставе «Віцебская вобласць: вехі гісторыі».
Мастак Ганна Лабунская расказала аб рабоце над квэстбукам «Віцебск вачыма Напалеона», падрыхтаваным у рамках інфармацыйнага рэсурсу «Віцебшчына ў вайне 1812 года» і перадала адзін экзэмпляр у фонд бібліятэкі сярэдняй школы № 18.
Бібліятэкары Ірына Распопава і Юлія Булах правялі экскурсію па бібліятэцы і анансавалі мерапрыемствы, якія пройдуць у Віцебскай абласной бібліятэцы ў рамках чэленджа на працягу юбілейнага года.


































