
Прэзентацыя кнігі Аліны Грышкевіч «Судьбы женщин – судьба единой Беларуси»
- Details
- Створана 23.01.2023 15:34
23 студзеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі журналіста, аглядальніка БЕЛТА па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Аліны Тадэвушаўны Грышкевіч «Судьбы женщин – судьба единой Беларуси».
Вельмі сімвалічна, што першая прэзентацыя кнігі «Судьбы женщин – судьба единой Беларуси» прайшла на Віцебскай зямлі ў галоўнай бібліятэцы вобласці, бо кнігу адкрывае расповед пра старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлю Качанаву, якая родам з Полацка.
У ліку паважаных гасцей з добрымі пажаданнямі і шчырымі віншаваннямі выступілі намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Дурноў і начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі.
Аліна Грышкевіч расказала аб працы над кнігай і яе гераінях, сярод якіх ёсць яшчэ адна прадстаўніца Віцебшчыны. Гэта Людміла Рослік, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Віцебскага абласнога клінічнага радзільнага дома. Менавіта яна першай атрымала з рук аўтара кнігу з дароўным надпісам.
Новыя кнігі атрымалі таксама прадстаўнікі аблвыканкама Вячаслаў Дурноў і Пётр Падгурскі, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян і галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага радзільнага дома Алена Леановіч.


































