
Урок медыябяспекі «Знаёмся: Інтэрнэт!»
- Details
- Створана 24.01.2023 11:58
23 студзеня для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» прайшоў урок медыябяспекі «Знаёмся: Інтэрнэт!».
У ходзе мерапрыемства дзеці атрымалі веды аб правілах адказных і бяспечных паводзін у сучасным інфармацыйным асяроддзі, прынцыпах ветлівых зносін у сацыяльных сетках і абыходжанні з персанальнымі дадзенымі.
Па заканчэнні ўрока ўсе школьнікі атрымалі закладкі «Правілы бяспекі ў Інтэрнэце».


































