
Вечарына духоўнай паэзіі «Я куплет допою…»
- Details
- Створана 26.01.2023 11:47
25 студзеня да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага ў бібліятэцы адбылася вечарына духоўнай паэзіі «Я куплет допою...».
Мерапрыемства прайшло з удзелам Міжнароднай садружнасці праваслаўных аўтараў і выканаўцаў «Благодар». У выкананні Пятра Захарава, Анастасіі Івановай, Сяргея Краўчука і Уладзіміра Гурскага прагучалі папулярныя і любімыя песні Уладзіміра Высоцкага.
Прарэктар па выхаваўчай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі іерэй Дзіянісій Андрэеў адзначыў пераемнасць духоўных каштоўнасцей, якая перадаецца праз творчасць аўтара.
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Ветэраны паветрана-дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый» Вячаслаў Белавус расказаў прысутным аб значэнні песень У. Высоцкага ў гады ваенных дзеянняў у Афганістане.
У гэты вечар імя Уладзіміра Высоцкага стала сінонімам мужнасці, шчырасці і праўды.


































