
Выстава-прагляд "Вялікі год Расіі"
- Details
- Створана 11.06.2012 13:49
У агульнай чытальнай зале Віцебскай абласной бібліятэкі вашай ўвазе прадстаўлена выстава-прагляд "Вялікі год Расіі", прымеркаваная Айчыннай вайне 1812 года, 200-годдзе якой увесь свет адзначае 12 чэрвеня 2012 года.
Першы раздзел выставы "Свяшчэнная для рускага вайна" прысвечаны перадумовам і пачатку ваенных падзей тых часоў.
У раздзеле "Верныя доўгу і гонару" чытач даведаецца аб вялікіх палкаводцах і ваенных дзеячах, аб тых, хто змагаўся за сваю Радзіму ў той вялікай вайне.
У трэцім раздзеле "1812 год у мастацкай літаратуры" прадстаўлены творы рускіх пісьменнікаў і паэтаў аб Айчыннай вайне 1812 года, гераізме рускага народа.
Апошні, чацвёрты, раздзел "Па слядах мужнасці і стойкасці" пазнаёміць чытача з месцамі, дзе разгортваліся падзеі вайны 1812 года.


































