
Выстава вышыўкі «Дыханне зімы»
- Details
- Створана 06.02.2023 09:08
З 2 лютага адкрыта выстава вышыўкі «Дыханне зімы». У экспазіцыі – работы ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання «Іголачка» ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна"» (кір. Таццяна Стаселька).
На выставе прадстаўлена 21 работа, вышытая крыжом, паўкрыжом, бісерам. Вышыванне карцін – асаблівы від мастацтва, блізкі да жывапісу. Падобна мастаку-жывапісцу, майстры мастацкай вышыўкі дораць нам радасць зносін з прыгажосцю, паколькі вышытая карціна ўражвае не менш, чым створаная фарбамі і пэндзлем. Адмысловыя творы майстроў прыцягваюць увагу разнастайнасцю сюжэтаў, чысцінёй выканання, дбайнасцю прапрацоўкі дэталяў.
Запрашаем наведаць выставу да 28 лютага.


































