
Лекцыя Аляксандра Іванова «Беатрычэ. Хорэа-сімфанічная цыкліяда»
- Details
- Створана 07.02.2023 09:30
У рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» 6 лютага адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова аб адным з твораў Барыса Цішчанкі «Беатрычэ. Хорэа-сімфанічная цыкліяда».
Хорэа-сімфанічная цыкліяда – сачыненне для вялікага сімфанічнага аркестра, якое не мае аналагаў у сусветнай гісторыі музыкі. Гэта грандыёзны балет на сюжэт «Боскай камедыі» Дантэ, агульнай працягласцю 3 гадзіны 13 хвілін, які складаецца з пяці паўнавартасных сімфоній. Кожная з іх мае выразную праграму: першая прысвечана зямному жыццю Дантэ, другая і трэцяя апісваюць кругі пекла, чацвёртая – чысцілішча, пятая – рай. Работа над творам доўжылася з 1996 па 2005 год. Аўтарам прадугледжана канцэртнае выкананне сімфоній паасобку. Да цяперашняга часу гэты балет не пастаўлены.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся гісторыю стварэння і праслухалі другую частку суперсімфоніі «Дантэ-сімфонія № 2 "Тыя, хто ўваходзіць, пакіньце надзею"». У 2008 годзе цыкліяда была ўдастоена прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне культуры.


































