
Акцыя «Дарыце кнігі з любоўю»
- Details
- Створана 07.02.2023 15:14
7 лютага аддзел перыядычных выданняў перадаў у дар ДУСА «Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» у аддзяленне рэабілітацыі інвалідаў па зроку літаратуру, надрукаваную рэльефна-кропкавым шрыфтам.
Рэльефна-кропкавы тактыльны шрыфт Л. Брайля прызначаны для пісьма і чытання невідушчымі людзьмі, якія чытаюць пальцамі рук.
Каля 60 экзэмпляраў часопісаў, надрукаваных гэтым шрыфтам, перадалі супрацоўнікі бібліятэкі ў аддзяленне рэабілітацыі інвалідаў па зроку.


































