
Урок інфармацыйнай культуры «З інтэрнэтам на “Ты”»
- Details
- Створана 08.02.2023 10:14
7 лютага для вучняў 4 «Б» класа сярэдняй школы № 2 г. Віцебска супрацоўнікі электроннай чытальнай залы правялі ўрок інфармацыйнай культуры «З інтэрнэтам на "Ты"».
Прымаючы ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне і разгадваючы тэматычныя загадкі, дзеці пашырылі і замацавалі свае веды пра сусветную інфармацыйную прастору і правілы бяспечных паводзін у глабальнай сетцы.
Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў інфармацыйны буклет «Бяспечны інтэрнэт – дзецям!».


































