
«Запаведнымі сцежкамі роднага Віцебска»
- Details
- Створана 08.02.2023 11:24
6 лютага ў рамках культурна-дасугавага праекта «Суразмоўца» прайшла літаратурна-пазнавальная гадзіна для навучэнцаў 10 класа сярэдняй школы № 47 г. Віцебска імя Я. Ф. Іваноўскага.
Супрацоўнікі абанемента расказалі школьнікам аб гісторыі ўзнікнення Віцебска. Таксама дзеці пазнаёміліся з легендамі старажытнага горада, даведаліся аб цікавых фактах яго славутасцей, здзейснілі віртуальную прагулку па старых вуліцах.
Для навучэнцаў была праведзена экскурсія па бібліятэцы.


































