
Майстар-клас «Самабытныя вобразы сучаснасці»
- Details
- Створана 10.02.2023 08:40
9 лютага ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам» прайшоў майстар-клас «Самабытныя вобразы сучаснасці» па ткацтве паясоў на бёрдышках.
Сваімі навыкамі падзялілася з прысутнымі майстар Валянціна Міхайлаўна Кісель – інвалід II групы па зроку. Але гэта не перашкаджае ёй весці актыўны і цікавы лад жыцця. Яна займаецца спортам, спявае ў ансамблі «Мятліца», чытае вершы.
Ткацтва паясоў на бёрдышках – адзін з трох асноўных традыцыйных спосабаў стварэння абавязковага атрыбута нацыянальнага касцюма беларусаў.
Падчас майстар-класа Валянціна Міхайлаўна паказала прыёмы тэхналогіі стварэння паясоў на бёрдышках. Прысутныя асвоілі асноўныя этапы стварэння тканага вырабу: намотванне неабходнай колькасці нітак, запраўка іх у адтуліны бёрда, прыёмы перапляцення, падбор нітак, каляровай гамы і шмат іншага.


































