
«Гісторыя кнігі: доўгі шлях ад гліны да паперы»
- Details
- Створана 10.02.2023 08:55
8 лютага ў рамках культурна-дасугавага праекта «Суразмоўца» для навучэнцаў пятых класаў сярэдняй школы № 47 г. Віцебска імя Я. Ф. Іваноўскага прайшла літаратурна-пазнавальная гадзіна, прысвечаная гісторыі беларускай рукапіснай кнігі.
Падчас чарговых заняткаў вучні пазнаёміліся з рукапіснай кніжнай традыцыяй і асаблівасцямі мастацкага афармлення помнікаў пісьменства, праверылі свае веды па гісторыі кнігі, прыняўшы ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне.
Падчас экскурсіі па бібліятэцы дзеці наведалі аддзел рэдкай кнігі і змаглі пагартаць факсімільныя выданні айчынных рукапісных помнікаў: Тураўскага, Полацкага і Слуцкага Евангелляў.


































