
Гадзіна інфармацыі «Права дзіцяці на імя і захаванне сваёй індывідуальнасці»
- Details
- Створана 14.02.2023 12:04
13 лютага для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» прайшла гадзіна інфармацыі «Права дзіцяці на імя і захаванне сваёй індывідуальнасці».
У мерапрыемстве прыняла ўдзел галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Віцебскага гарвыканкама Ганна Шпац. У ходзе мерапрыемства Ганна Міхайлаўна расказала дзецям аб першым дакуменце ў жыцці кожнага чалавека, аб самых папулярных і рэдкіх імёнах, якія даюць пры рэгістрацыі дзяцей, і адказала на шматлікія пытанні.
Удзельнікі клуба даведаліся таксама аб гісторыі паходжання імёнаў і іх значэнні.


































