
Справаздачны прафсаюзны сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна»
- Details
- Створана 15.02.2023 08:11
14 лютага ў бібліятэцы адбыўся справаздачны прафсаюзны сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
У рабоце сходу прынялі ўдзел старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава, намеснік старшыні Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Лугаўцоў і старшыня Віцебскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Уладзімір Вараб'ёў.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вольга Лебедзева праінфармавала ўдзельнікаў справаздачнага сходу аб праведзенай рабоце прафсаюзнага камітэта за мінулы год і аб задачах на 2023 год.
Са справаздачай аб дзейнасці рэвізійнай камісіі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі выступіла старшыня рэвізійнай камісіі Рэгіна Самахвалава.
Таксама была заслухана справаздача аб выкананні калектыўнага дагавору, зацверджаны каштарыс даходаў і выдаткаў пярвічная прафсаюзнай арганізацыі на 2023 год. У прыватнасці, было адзначана, што калектыўны дагавор, заключаны паміж наймальнікам і прафсаюзам, выкананы.
Сход станоўча ацаніў вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
На прафсаюзным сходзе былі разгледжаны і іншыя пытанні.
На заканчэнне сустрэчы госці падзякавалі прафсаюзным лідэрам за добрую работу па абароне законных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза, а таксама пажадалі поспехаў у далейшай рабоце.


































