
Відэапрэзентацыя «Эміль з Лёнебергі»
- Details
- Створана 17.02.2023 11:31
Астрыд Ліндгрэн – шведская пісьменніца, аўтар шэрага сусветна вядомых кніг для дзяцей. У 1957 годзе яна стала першым дзіцячым пісьменнікам, які атрымаў ад Каралеўства Швецыі медаль за літаратурныя дасягненні. А ў 1958 годзе – лаўрэатам прэміі Ханса Крысціяна Андэрсена.
Першая аповесць цыкла твораў пра Эміля Свэнсана з Лёнебергі была напісана Астрыд Ліндгрэн у 1963 годзе. Галоўны герой аповесці, пяцігадовы хлопчык Эміль, «маленькі свавольнік», вельмі пакахаўся чытачам. Кнігі пра яго прыгоды застаюцца папулярнымі і сёння.
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы прадстаўляюць вашай увазе відэапрэзентацыю, прысвечаную 60-годдзю з дня выдання аповесці Астрыд Ліндгрэн «Эміль з Лёнебергі».


































