
«Праваслаўе Віцебшчыны: імёны і лёсы»
- Details
- Створана 20.02.2023 14:39
16 лютага ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» у бібліятэцы прайшла духоўная сустрэча з протаіерэем Мікалаем Калядой, якая адкрыла новы праект «Праваслаўе Віцебшчыны: імёны і лёсы».
Протаіерэй Мікалай Каляда падзяліўся сваімі ўспамінамі аб дзяцінстве і гадах студэнцтва, жыццёвых этапах, якія прывялі да святарства, разважаў аб важнасці выбару ў жыцці чалавека, аб сваім разуменні свабоды, любові, пакаяння, а таксама адказаў на шматлікія пытанні прысутных.


































